Заплятала на Купалле я вяночак
Заплятала на Купалле я вяночак,
Па рацэ пускала і шаптала:
“Падары каханне ціхай ноччу…”
Ды рака халодная маўчала.
Месяц поўны – асвяці дарогу,
Заблукаць так лёгка у чароце,
Дакраніся сваім вострым рогам,
Прагані тугу і адзіноту.
Толькі свечка хутка пацьмянела,
Злых русалак д′ябальскія чары,
Па зямлі туман падкраўся белы,
Стылы вецер наганяе хмары.
Патануў рамонкавы вяночак,
Не ўбачу крадзенага шчасця,
Расплятайся, бед маіх клубочак,
Загубілі ведзьмы сёння Насцю.
Што за цуд? Гарыць агонь чароўны,
Кветка-папараць выканае мары,
Выплывай з вады, вянок-вандроўнік,
Траў рачных я піць хачу адвары.
Каб была каханаму жаданай,
Я свой лёс у светлых снах чакала,
У празрыстых вод багіні Даны,
Заплятала я вяночак на Купалле.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Заплятала на Купалле я вяночак'
Людмила Богданова
04.06.2026 - 14:03Красиво, Геннадий! Интересная история, которая вызывает сопереживание героине!
Геннадий Верзин
04.06.2026 - 14:50Вельмі ўдзячны, спадарыня Людміла.