Дык мы ж такімі не былі
Дык мы ж такімі не былі,
Што за намі, браце, стала…
Як сук падточаны жыццё
Нас трохі надламала.
Братэрства, еднасць,
Толькі дым, туман,
Што з долу сыдзе.
Ты ўпадзі і прападзі – ніхто і не падыдзе…
Ужо не модна усім сялом
На святы сабірацца,
Бяседы ладзіць за сталом,
Гарэзнічаць, смяяцца,
Заўсёды так было раней,
Як хату пакідалі,
На ганачку, каля дзвярэй,
Кіёчак прыстаўлялі.
Цяпер жыць сталі багацей,
І з гэтым не паспорыш:
Мы зачыняем нават у дзень
Замкі на ўсе запоры.
Сядзім у норках, бы краты,
Не бачым нават неба.
Ні пекнаты, ні дабраты,
Нічого нам не трэба…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию