Вершы на беларускай мове
Ліловы верас
Ліловы верас мокры ў лажку.
Гніе салома ў стажку.
Паўзе за лес панура хмара,
Што дзень над лесам прарыдала.
Маўчыць балотная дрыгва.
Рудая сцелецца па купінах трава,
На сцежцы лужын дужа многа,
І толькі верас вабіць вока.
...
Як яе жаданні не пачуць…
***
Як яе жаданні не пачуць,
З ёй не пагадзіцца песняй шчырай,
З гэтай светлай восенню, што пуць
Засцілае золатам у вырай?
І не сплю амаль што да відна,
Каб і ноччу з ёю быць мне разам,
На яе з высокага акна
...
Стаяць крыжы нямымі сведкамі…
***
Стаяць крыжы нямымі сведкамі
Спрадвечнае мае зямлі.
Стаяць ля вёсак так і з кветкамі,
Што тут ніколі не цвілі.
Над імі неба нахілілася,
Каб прыгарнуць цябе й мяне,
Ці толькі каб не паўтарылася
...
Даўным-даўно на небе недзе камень…
***
Даўным-даўно на небе недзе камень
З маёй апошняй датай на Зямлі,
Таму не зыч заўчасна пакарання,
Сваіх багоў аб гэтым не малі!
Калі ж упасці назаўсёды з неба
Надыдзе час і светлая пара,
Не йдзі ты да яго, прашу, не трэба!
...
Пакінь
Усё ў жыцці ідзе, як лепей,
Хоць нечага шкада, пакінь.
Хай будзе так, як вее вецер,
За хмарамі – зноў неба сінь.
Магчыма, змены раскрываюць
Нам мар забытых гарызонт,
Праўдзівым словам называюць
Усё, што чуеш наўздагон.
...
Не магу я з восенню заснуць…
***
Не магу я з восенню заснуць,
Бо з такой прыгожай ці заснеш ты?
Усцілае яблыкамі пуць,
І гараць агнём яны на сцежцы.
Веру, доўгім, светлым будзе пуць,
Зацвіце пасаджанае мною.
Мо, тады я і змагу заснуць
...
Хатоўка
Хатоўка Хатоўка,
Навошта так лоўка
Ты стала мясцінай маёй?
Прыбавіла працы,
Што не разабрацца,
Украла мяне з Дзераўной.
Хатоўка Хатоўка,
...
Напамін нам усім…
Кожны Дзень Перамогі
Напамін нам аб тых,
Хто трываў да знямігі
На шляхах франтавых.
Хто змагаўся за волю
На палетках вайны,
За шчаслівую долю
Роднай нам стараны.
...
Песня ў вырай нібы адляцела…
***
Песня ў вырай нібы адляцела
Ў недасяжна-далёкую сінь,
І душа бы пакінула цела
Ў атачэнні ружовых рабін,
Ў атачэнні гаркоты сумотнай...
Мне здаецца, што даўкае штось
Шчэ трымае сваёй пазалотай,
...
Зноў рыжэе зялёнае футра…
***
Крытыку, які лічыць сябе паэтам
Зноў рыжэе зялёнае футра:
Хорам лесу стаіць, бы ў агні.
Піша нехта разумна і мудра,
Ды дарэмна жыве свае дні,
Бо бярозкі не бачыць сусальнай,
...
Надзейны шлях…
Няма ад смерці і ад ганьбы лекаў,
Не зберагчы нічым ад часу плоць.
Жыццё – іспыт асобе чалавека,
Як не заб’е, то павялічыць моц.
Няма рэцэпту шчасця ад багацця,
Бо асаблівасць мае кожны лёс.
І разбураюць грошы наша шчасце,
Калі не чуем голасу з нябёс.
...
На ростанях вякоў…
Мы, беларусы, годнасць маем,
Свядома крочым праз вякі.
Шлях чалавечнасці трымаем
У турбулентны час ліхі.
Мы, беларусы, шчырасць маем,
Складаны нам дастаўся лёс.
Мы волю з праўдаю гукаем
І просім міласці з нябёс.
...
Там, дзе памяць жыве…
Я не сплю да рання, памяць тчэ даўніна
І вядзе цішыня праз ваеннае лета.
Там смугі глыбіня, смерць і здзекі штодня
Пад скляпеннем муроў Наваградскага гета.
Тры гады генацыд акупант там тварыў,
Тры гады пекла смерці габрэйскаму роду.
Тры гады там вядуць змагары супраціў
Братоў Бельскіх атрад здабывае свабоду.
...
На прадзімку…
Снегапад, як белы лебедзь,
Распасцёр сваё крыло.
Белым пухам землю беліць,
Закружыла, замяло.
На прадзімку карагоды
Пераменлівай парой,
Выкрунтасамі прыроды
Час спрачаецца з сабой.
...
Няўмольны сонм…
Жыццё ідзе, хвілінамі плыве,
Куды кіруецца, ніхто не знае.
Раскінуў час смугу па галаве,
І раскалола твар маршчына злая.
Калі жывеш старайся ўсяк паспець,
Падоўжыць час малітваю да Бога.
Пакуль святло душы не стала цьмець,
Пакуль пыліць жыцця твайго дарога.
...
А я буду глядзець на аблокі…
***
А я буду глядзець на аблокі
І на мокрыя крылы варон,
Каламуць і смугу павалокі
І на голы разгалісты клён,
Сумаваць, нібы ён па рабіне
Пад суседскім насупраць акном,
Што без лісця чырвоная стыне,
...
Няма спакою…
Душы маёй няма спакою,
Калі паблізу войны ёсць,
Дзе смерць крываваю рукою
Навокал сее боль і злосць.
Не сціхнуць войны над зямлёю,
Пакуль пануе ў людзях зло.
Ідэі б’юцца між сабою,
І гінуць людзі ні за што.
...
Новы дзень…
Світаннем новае нагоды
Адыдзе прэч змяркання цень,
Няма вышэй узнагароды,
Чым даны Богам новы дзень.
За новы дзень падзяка Богу,
Там новы сэнс і новы лёс.
Гасподзь у тым дае падмогу,
На што ёсць промысел нябёс.
...
Нібыта…
Нібыта меў свой лёс,
І рос, як усе раслі.
Пачуўшы спеў нябёс,
Адчуўшы стогн зямлі.
Нібыта меў свой дом,
І жыў, як усе жылі.
З нябёс спазнаўшы гром,
Адведаў соль зямлі.
...
Настане час…
Калісці сыдуць на зварот
Магчымасць, час і нашы словы,
Праз гістарычны карагод
Паўстане памяць роднай мовай.
Магчымасць мелі ў пэўны час,
Узняць харугвай нашы словы
Ды час напэўна, выбраў ВАС
Напоўніць плынь бацькоўскай мовай.
...
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай