Жанчына ідзе па зямлі

Адзетая ў боскае ўбранне
Жанчына ідзе па зямлі.
Ёй зоркі ўсміхаюцца ўранні,
Што кветкамі з неба сышлі.

Спяваюць ёй песні салоўкі,
У высях звіняць жаўрукі,
Схіляе прад ёю галоўкі
Блакітны лянок трапяткі.

Крынічкі ёй песні спяваюць,
Дубровы шумяць наўздагон,
Буслы ў паднябессі крыляюць,
Бо маці – святая спакон.

Паклон адбівае ёй жыта,
Схіляючы ў дол каласы.
Любоўю жанчыны спавіты
Вытокі спрадвечнай красы.

Святланы, Наталлі ці Евы,
Бы кветкі на ніве зямлі,
Кахання, вясны каралевы,
Што ўсмешкай святла зацвілі. (Людміла Воранава)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай