Я – беларуска, як і маці

Камусьці Познань горад- свята,
Ці аб Парыжы марыць хтосьці,
А я Радзімаю багата,
Тут гаспадыня – я, не госця.

Я не чакаю падаянкаў,
Жыву ў сваёй утульнай хаце…
Не эмігрантка, не цыганка,
Я – беларуска, як і маці.

Люблю свой горад, вёску, поле –
Люблю народ свой хлебасольны,
Сваёй Радзімы наваколле,
Бо толькі тут спяваю вольна.

Мне люба ўсё, – і дзень, і вечар…
Нялюба з краем развітанне,
Што падарыў з жыццём сустрэчу,
Дзяцінства ласку, смак кахання,

Што навучыў цаніць і верыць,
Мець сваю мову, годнасць, мару
І адчыніў да шчасця дзверы,
Дзе ёсць і сонейка, і хмары,

Што перадаў, як скарб, ад продкаў
Руплівасць, шчырасць і цярпенне
На той зямельцы, дзе салодка
Мне пражываць жыцця імгненне…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай