НАША МУЗЫКА
I.
Удзячная за музыку,
прашу:
не адымай надзеi на спатканне.
Хай доужыцца i доужыцца чаканне —
выпрабаваннем
ацалю душУ.
Таму пакуль —
адлiгi цi адхлання —
удзячная за музыку,
прашу.
II.
Яна гучыць ува мне
i цiхаю пяшчотай
растопiць боль душы
i сэрца адамкне —
каб верыць, i кахаць,
i спадзявацца —
употай.
Яна гучыць ува мне…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Ілья Мурашка
21.08.2025 - 08:59Дзень добры шаноўная аўтарка! Мне спадабаўся вершам сваім рытмам і сюжэтам. Нібы гэты верш напісаны для нейкай тэатральнай пастановы. Чытаеш ваш верш і у галаве вобразы. Вельмі добра унутраныя пачуцці закаханага чалавека