Мой любы Мінск!
Мой любы Мінск! З прадвечнае пары
Нясеш ў сабе гісторыю стагоддзяў,
Глядзіш з узвышша Мінскае гары,
Як лье святло світанак на усходзе.
Як ружавеюць промні ў валасах
Тваёй лагоднай, сінявокай маці,
А туманЫ ў расплеценых касах
Ткуць габелен на кроснах сенажацяў.
Як будзіць золак вуліцы ад сну
І аканіц расплюшчваюцца вочы,
Як сустракае новы дзень вясну,
Абняўшы за танюткі стан дзявочы.
Як кожны ранак хвалямі ракі
Бурляць і захлынаюцца праспекты.
Нясе па жылах кроў паток людскі
І колы адбіваюць кіламетры.
Ты з кожным годам робішся сталей,
І вочы загараюцца імпэтам.
Мы ўсе – Асоль, а ты наш мройны Грэй
Пад ветразем пунсовым ў моры свету.
Мінск. 21.01.2015г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Мой любы Мінск!'
Влад ЛОГМАТ
29.07.2026 - 19:28Людміла, дзякуй! Вельмі прыгожы верш, напоўнены любоўю да горада і роднага краю.
Людмила Воронова
29.07.2026 - 21:28Дзякуй Вам, паважаны спадар Влад. Я рада, што Вам спадабаўся верш. Ледзь знайшла, дзе адказаць на водгук. ) Я тут першы дзень. Яшчэ толькі знаёмлюся.
Владимир Стасюк
13.08.2026 - 15:13Людмiла, вельмi спадабаўся верш, асаблiва паралелi з аповесцю “Пунсовыя ветразi” Аляксандра Грына!
Як варыянт: “Бо кожны з нас – Асоль, а ты – наш Грэй…”