Жанчына!.. Цудоўнае слова!
Жанчына!.. Цудоўнае слова!
Як многа ў ім сэнсаў, цяпла!
Нібыта праменьчык вясновы
З касы, што вясна распляла.
У ім ветлівасць шчырай гамонкі,
Гарэзлівы звон ручайкоў,
Усмешка матулі-старонкі,
Што будзіць сон шэрых вякоў.
Святло нараджае з усходам,
Дзе веры з надзеяй размах
Пад зоркамі мар год ад года
Зіхціць, асвятляючы шлях.
Жанчына – і маці, і жонка,
Жыцця гаспадыня, сястра…
Загадка жыццёвай скарбонкі,
Запалка зямнога кастра. ( Людміла Воранава)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию