*** (І адшумеў ужо мой сад…)
І адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча йзноў мяне радзіма,
І веска з жменею тых хат,
Ля плота ў чырвані рабіна…
І поле, дзе ты маладым,
Калісьці з дзедам статак пасціў,
І лес – той ціхі і сівы,
Што прад зімою лісце страціў…
Дзяўчына тая, што кахаў,
Аднак не скрочыш ты з дарогі:
Цяпер ўжо іншы час настаў,
Насталі новыя трывогі.
Цябе чакае плот стары,
Сагнуўшыся, бы пьяны ў пекле,
За вёскай “нашыя” кусты,
Што год ці два ўжо як ссеклі…
Усё тут хочацца абняць,
Што помнішь ты, і дзе вы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
6 рецензий к '*** (І адшумеў ужо мой сад…)'
Добровольская Ангелина
30.04.2021 - 18:20https://stihi.ru/2014/04/18/565 Калісьці я зрабіла пераклад гэтага верша, не памятаю ўжо, з якой нагоды…
Добровольская Ангелина
30.04.2021 - 18:21А, гэта быў конкурс перакладаў: https://stihi.ru/2014/04/12/9107
Кельмуц Антон
01.05.2021 - 22:37выдатны пераклад… )
Добровольская Ангелина
13.08.2022 - 20:00Дзякую
Владимир Хорошко
19.05.2025 - 13:10Так шчыра і так па сапраўднаму, аб нечым, што нельга страціць…
Александра Мелешевич
12.08.2025 - 20:19Вельмі прыгожы верш! Выдатна перадае пачуцці, быццам пераносіць нас туды, у вёску, дзе мы можам убачыць апісанае🤍🌼