МЯТЛУШКА
Застацца б мне –
ціхмянай і лагоднай,
Ні краскі, ні травінкі не парушыць.
Быць проста часткай Матухны-Прыроды,
Наіўнаю, маленькаю
мятлушкай…
У кожным крылцы –
пыл сівых стагоддзяў –
Не сівізна на скронях ацяжэлых…
Я адлятаю…
Лета на зыходзе…
Шапоча вецер ў дрэвах парыжэлых…
Час засынаць…
і дрэвам, і мятлушкам…
Нязробленае –
здзейсніцца калісьці…
Ды толькі вера –
у Хрыстова Прыйсце –
Нас абуджае
і ратуе душы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Никита Улас
05.07.2026 - 10:31Падобаеца не разуметь. Пытаца, шукаць не цікава. Сам шота прыдумаў, сам сабе адказаў на пытанні. А хто лепш адкажа на твае пытанні акрамя цябе, магчыма у бліжнего зпытать да. Как віндовс установіть, сам не дойдеш.