Высякаюць лясы, высякаюць
Высякаюць лясы, высякаюць…
Кажуць, быццам, паеў караед…
Сок з пянёчку жывога сцякае –
Так жыцце пакідае свой след.
Як балюча!.. Як прыкра і горка
Назіраць за пянькамі ў бары.
Збеглі вожыкі, лісы, вавёркі…
Нават сонца смуткуе ўгары.
Я таксама смуткую, калісьці
Грыбавала ў былыя часы…
Як з навалы знайсці гэтай выйсце?
Як спасці нам Радзімы лясы?
Кажаш дружа: «Пасадзяць лес новы?»
– А ці ведаеш колькі гадоў
Ён расце, каб стаць борам сасновым,
Каб ён змог зашумець тут ізноў?
Не багаты мы нафтай і газам.
Лес для нас – найкаштоўнейшы дар.
Веру – можна знайсці выйсце разам
Без такіх вось для лесу ахвяр.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию