Водар летуцення

Ах, гэты водар летуцення,
Як пацалунак, першы снег,
Як незвычайнае здарэнне…
За ім усё жыццё ты бег!

Адзін яго ты песціш, быццам
Табой зачатае дзіця.
І марыш з ім навекі зліцца
Цурочкам тонкім пачуцця.

Ты верыш у яго бясконцасць
І адчуваеш яго плынь.
Чакаеш заўтрашняе сонца,
Каб пакарыць з ім далячынь.

А, налятаўшыся, захочаш
Да той звычайнасці зямной,
Дзе дзень бяжыць, а вечар крочыць,
І будзе дзе вясна вясной.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай