Шчырасць

Кажыце так, каб верылі,
Вучыце так, каб ведалі,
Гукайце так, каб чулася,
Чакайце!.. Каб вярнулася…

Гатуйце так, каб елася,
Туліце так, каб грэлася,
Жадайце!.. Каб збывалася…
Кахайце!.. Каб кахалася…

Свяціце так, каб промнілі,
Жывіце так, каб помнілі…
Бо толькі сэрца шчырае
Жыццё вяртае з выраю!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай