Мая мілагучная родная мова
Я мову пакрыўдзіць сваю не дазволю!
Яна мне – сяброўка, сястрыца і маці.
На ёй мне пяе сваю песеньку поле,
На ёй падпяваюць яму сенажаці.
З ёй сеяў зярняткі мой прадзед калісьці.
Пад песню бабулі скакаў калаўродак,
З ёй ткаліся з кужалю кветкі і лісце,
Абрус засцілаўся пад міску і сподак…
Яна, мая мова, як птушка сінічка,
Што з сонечнай грудкай лятае ў прасторы,
То з вуснаў каханка ліецца крынічкай,
То сумам пранізлівым плача ад гора.
Я матчынай мовай з маленства спавіта,
Хоць зараз на іншых не раз размаўляю,
З няктару яе наліваецца жыта,
І час піша летапіс роднага краю.
І мне не патрэбны даўно перакладчык.
Смакую мёд кожнага роднага слова.
Яна мне не проста – сяброўка, – дарадчык!
Мая мілагучная родная мова.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мая мілагучная родная мова'
Людмила Богданова
29.07.2026 - 17:13Вельмі прыгожы верш, Людміла! Цудоўна!
Людмила Воронова
29.07.2026 - 22:29Шчыры зякуй! Людміла!