Барані!
(малітва)
Барані мяне, Божа,
Ад талеркі варожай.
Барані мяне, Божа,
Ад зайздроснай хлусні.
Ад чужога парогу,
Што губляе дарогу,
Барані мяне, Божа,
Барані! Барані!
Барані мяне, Божа,
Ад ліхога багацця.
Барані мяне, Божа,
Забываць карані.
Ад няшчырага слова,
Ад сіротак у хаце,
Барані мяне, Божа,
Барані! Барані!
Барані, Божа, край мой
Ад знішчальнай навалы!
Барані ад хваробаў
І пякельнай вайны!
Барані мову маці,
Крапівы і Купалы…
І народ мой ад гора
І бяды барані!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию