А я – беларуска!
А я – беларуска!
І тым ганаруся!
Славянка? Этруска?
Я з Белае Русі…
Ліцвінка ці балтка?
Карэньчыкі ў глебе.
Зямля – наша матка,
а сіла – у хлебе…
Яе называлі
па-рознаму ў свеце.
Тапталі, знішчалі
ў часы ліхалецця,
але, яна тут,
разам з намі, жывая!
І гэта – галоўнае –
Усіх нас аднае!
Пакуль яна ёсць,
Наша любая маці,
і нас беларусамі
змогуць назваці…
Мінск.29.09.2015г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию