Снег
Засняжыла наваколле.
Не відаць шляхоў, дарог…
Колькі ў белі гэтай болю,
Веры ў лепшае, трывог!
Колькі згубленых сумленняў,
Неспадзеваных ахвяр!
Колькі веры ў пацяпленне
За плячамі снежных хмар!
Вецер колкі рве ўспаміны –
Сум, вяселлі, смерці жах…
Ты адзін па полі мінным
Рушыш снегам па крыжах…
Кожны крыж – жыцця імгненне,
Кожны крок наперад – шах!
Летуценні, летуценні –
На заснежаных шляхах.
Засняжыла наваколле…
Сціхла бура, снег – радном.
Толькі боль з грудзей на волю
Вырываецца, як гром.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию