Праз кожны год…
Каторым разам стынуць успаміны
Праз веліч гор Афганскае зямлі,
Пад немы плач адзінае краіны
За хлопцаў тых, што ў бойках паляглі.
Праз сорак дзён, праз кожны год
Ішла матуля на пагост
Паплакаць сыну, расказаць,
Што у жыцці, параду ўзяць
Як далей жыць, чым боль суняць.
Ідуць гады, ды боль не адступае.
З тае крамешнае пары Матуля ўся сівая.
І плакаць болей слёз ужо не мае,
А толькі ў суцяшэнне паўтарае,
Каб Бог прыняў туды, дзе сын чакае.
За сорак год стамілася матуля
Без сына жыць, яго забіла куля
Далёкай, жудаснай Афганскае вайны.
Стамілася ад плачу ў абдымках цішыні.
Яскравую малітву скіроўвае да Бога,
І просіць за другіх, а для сябе – нічога.
Прасіла ўпакоіць усіх, хто адышоў,
Спусціць грахі, паслабіць, хто з цяжарам пайшоў.
Жывым прасіла шчасця, здароўя і дабра.
Яна душой адчула: Прыйшла яе пара.
Час надышоў, ахутаў вочы дым.
І ў позірку апошнім
Паўстаў сынок яе: жывым,
З-за нябыцця сышоўшым,
Паклікаў маму да сябе:
Матуля падышла
І ў несканчаемай журбе
Сыночка абняла…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию