Радзімы горад…

Радзімы горад, ты ў маёй душы,
А ў сэрцы боль і застарэлы жах.
Адной нагой стаім на рубяжы,
Другою ў небе на сямі вятрах.

Прыпеў:
Невядомым сустрэне Радзіма,
За плячыма паўстане мяжа.
Не судзі ды не будзеш судзіма,
Божа мой, як шчыруе душа.

Парывы ветра стукаюць у вокны,
Дзіцячы смех гуляе па двары.
Бацькоўскі кут шчымліва сэрцу родны,
З табою мы заўзятыя сябры.

З табою мы нібыта пупавінай,
Павязаны з радзімаю зямлёй.
Дзе б ні былі, у думках мы з Айчынай
Мы да яе імкнемся ўсёй душой!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай