Пралетарскі паэт!

Ён рос і тварыў у працоўнай сям’і
У межах ліцвінскага краю,
Вайна і бяда змагаром узнялі
Імя Валянціна Таўлая.

І прыкладам стаў пралетарскі паэт
У бойках за праўду і волю,
Набатам гучаў беларускі адэпт,
Прарочыў шчаслівую долю.

Адведаў нязгоды і жахі вайны,
Змагаўся за волю Айчыны.
Стаялі на смерць, за радзіму сыны,
Адзінай Савецкай краіны.

Пасля перамогі ў мірным жыцці
Паборнік асветніцкай справы,
На творчы Алімп здолеў ён узысці
У гонар вялікай дзяржавы.

Ён мала пажыў і сышоў як Пясняр,
Пакінуўшы моцныя словы,
Якімі пад час разгарыцца пажар
Радзімай матулінай мовы!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай