Праходзіць час…

Праходзіць час, і боль, і радасць,
Праходзіць сум і весялосць.
Сыходзіць зло, прыходзіць жаласць,
Дзяцінства зменіць маладосць.

І маладосць адыдзе ў вечнасць
У дзіўным росквіце садоў,
Дзе нас чакае непазбежнасць
Дарослай постаццю гадоў.

Дарослы час цячэ адметна,
Ва ўсіх кірунках павядзе,
І, праляцеўшы непрыкметна,
Раптоўнай старасцю спадзе.

Не ўсе па лёсу маюць вартасць,
У Бога старасць заслужыць.
Тады ў радасць будзе старасць,
Калі па запаведзях жыць…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай