Памолімся Богу…

За мірных людзей мы памолімся Богу,
Папросім адвагі, каб мець перамогу.
Папросім цярпення і цвёрдасці духу,
Падтрымкі ў справах Сусветнага руху.

За волю людскую памолімся Богу,
Што выбралі праўды цяжкую дарогу.
Мы цвёрда паверылі ў годнасць людзей
У свеце апошніх трывожных падзей.

За веру ў праўду падзякуем Богу,
Няхай супраціўным скіруе знямогу,
Заслужаны крыж ім узложыць на спіну,
Няхай беражэ і бароніць Айчыну!!!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай