Дрэвы, вядома, ня ходзяць…

Дрэвы, вядома,
ня ходзяць,
але сыходзяць,
як гэтая твая-мая яблыня,
як усё.
Божухна мой,
як адрузла твая шыя,
як ссохла цела,
я і не заўважаў.

Або, вось, яблык –
зморшчваецца
на далоні
непрыручанай восені.
Яму не баліць
праз гэта,
а табе – так.
Яму не баліць
праз гэта,
а мне – так.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай