Даражэйшы за жыццё
Далёкі шлях для нас дваіх.
Агні сусвету ў вачах маіх,
І ты працягваеш руку:
“Не бойся! Я дапамагу.”
Шлях у пары карацей удвая.
У руцэ тваёй рука мая.
Дурманіць водар перамог.
Ты сапраўды мне дапамог!
За перамогамі правал:
Сусвет мяне крытыкаваў,
А ты руку сціскаў маю,
Сусвет гатовы сцерці ў парахню.
Я маю шмат. Я не баюся.
За эфемернай славай не ганюся
І не іду на тую вышыню,
Дзе прадаюць душу сваю.
Стаў лёгкім, роўным шлях жыцця.
Ім задаволеная я,
Ды за цябе аддаць гатовая ўсё,
Бо ты мне даражэйшы за жыццё.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Даражэйшы за жыццё'
Людмила Богданова
21.03.2026 - 23:13Замечательно. Очень понравилось, Ивета. Ваши герои прошли, как говорится, огонь, воду и медные трубы. И не потеряли друг для друга свою значимость. Это редкое, но удивительное свойство!
Iвета Вітко
22.03.2026 - 07:40Людміла, вялікі дзякуй за тое, што не сталі атаясамліваць лірычных героеў з аўтаркай верша. Інтэрнет супольнасць любіць знаходзіць паралелі і там, дзе яны ёсць, і там, дзе іх няма. Ну, і да ўсяго вышэй напісанага дадам яшчэ шчырую ўдзячнасць за падтрымку верша, прыўрочанага 8 сакавіка!
Iвета Вітко
22.03.2026 - 07:43Шкада, што няма смайлікаў з прыгожымі келіхамі/фужэрамі.
Людмила Богданова
22.03.2026 - 08:16Согласна с Вами, Ивета, по поводу фужеров. Сама сокрушаюсь ограниченными возможностями техники. Простите, не могу написать Вам комментарий на белорусском языке: в телефоне просто нет такой функции.