Ліловы верас
Ліловы верас мокры ў лажку.
Гніе салома ў стажку.
Паўзе за лес панура хмара,
Што дзень над лесам прарыдала.
Маўчыць балотная дрыгва.
Рудая сцелецца па купінах трава,
На сцежцы лужын дужа многа,
І толькі верас вабіць вока.
Хмызняк прыціх, зазалаціўся,
Без жвавых птушак зажурыўся,
І назірае ў журбе,
Як верасень па верасу ідзе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию