Як яе жаданні не пачуць…
***
Як яе жаданні не пачуць,
З ёй не пагадзіцца песняй шчырай,
З гэтай светлай восенню, што пуць
Засцілае золатам у вырай?
І не сплю амаль што да відна,
Каб і ноччу з ёю быць мне разам,
На яе з высокага акна
Ўсё глядзець, нібыта на паразу
Тлуму, шуму, гаму летніх дзён,
Што прыносяць мне адны турботы.
Мне яна дае вялікі плён,
Напаўняе мёдам вершаў соты,
Засцілае ў вырай лісцем пуць
І самотна так дрыжыць на золку.
Хіба ж можна з восенню заснуць,
Збегшы да яе – у самаволку?
12. 09. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию