Пакінь

Усё ў жыцці ідзе, як лепей,
Хоць нечага шкада, пакінь.
Хай будзе так, як вее вецер,
За хмарамі – зноў неба сінь.

Магчыма, змены раскрываюць
Нам мар забытых гарызонт,
Праўдзівым словам называюць
Усё, што чуеш наўздагон.

Шторм разразае стромкі бераг,
І рвецца сэрца папалам,
Але ў лепшае я веру,
Не ўсё ў жыцці адзін падман.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай