Водар летуцення
Ах, гэты водар летуцення,
Як пацалунак, першы снег,
Як незвычайнае здарэнне…
За ім усё жыццё ты бег!
Адзін яго ты песціш, быццам
Табой зачатае дзіця.
І марыш з ім навекі зліцца
Цурочкам тонкім пачуцця.
Ты верыш у яго бясконцасць
І адчуваеш яго плынь.
Чакаеш заўтрашняе сонца,
Каб пакарыць з ім далячынь.
А, налятаўшыся, захочаш
Да той звычайнасці зямной,
Дзе дзень бяжыць, а вечар крочыць,
І будзе дзе вясна вясной.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Водар летуцення'
Людмила Богданова
29.07.2026 - 17:23Прыемна чытаць Вашы вершы, Людміла! Вельмі прыгожа!
Людмила Воронова
29.07.2026 - 22:32Мне таксама прыемна бачыць Вашы водгукі. Дзякую!