Звычайнае спатканне…
Звычайнае спатканне,
Надвор’е як у сне.
На золку развітанне,
Усе думкі аб цябе.
Мы – лёгкія пушынкі,
У Сусвеце прамяні.
Мы – добрыя ўчынкі,
Маралі карані.
Я знічку ў далонях
Праз цемру пранясу.
І б’ецца ў тваіх скронях
Надзея на вясну.
Але пакуль што вецер,
Зімовы каляндар.
Здаецца што і сонца
Хавае сонны твар.
Ліхтар, што ў капелюшы
Ўпоцемках стаіць,
Рыхтуецца да сцюжы
І велічна глядзіць.
Вітанне ад марозу,
Што кропелькі ў вачах,
Пакінуў як пагрозу,
І заляцеў на дах.
Звычайнае спатканне,
У сэрцы быццам жар.
Жыцця расчараванне
Невыкананне мар.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию