Жэня Філіпчык ці Сведка
Не так даўно ў вайнушку з сябрукамі
Гуляў за вёскай Жэнька дапазна.
Як ведаў, што яна не за гарамі,
Ды не гульня, сапраўдная вайна…
Было яму тады гадкоў пятнаццаць,
Ён камсамольцам скончыў сёмы клас…
А лецейка?! – Гуляць, не нагуляцца!
Але ж не да яго. Ваенны час…
Уразіла, што ўбачыў ён за вёскай,
На трэці, ці чацвёрты дзень вайны,
На ўсё жыццё выць будзе адгалоскам
У такіх, як ён, падлетках без віны.
Сагналі шмат да вырытага рова –
Старых, жанчын, падлеткаў і дзяцей.
Дазор то выў, то рваў лагцуг нярвова,
А фрыц крычаў: «Шнель-шнель!» ( Хутчэй! Хутчэй!)
Людзей таўклі, каб самы лезлі ў яму,
Агульную магілу для жывых,
А Жэнька, хлапчучок, ляжаў за брамай
І плакаў, слёз не тоячы сваіх.
Бо цела, нібы паралізавала,
І розум не жадаў даць думкам ход.
– За што? За што? – Так сэрцайка крычала.
– За што на смерць яго вядуць народ?
Стаялі непахіснымі жанчыны,
Тулілі сваіх дзетак да спадніц,
Цярпелі здзекі, тумакі і кпіны,
І тут старэнькі дзед, з-за маладзіц…
Не выйшаў! Не-е, а выклыпаў калека.
Згубіў яшчэ ў дванаццатым нагу.
Ён крыкнуў немцу : «Гер, будь чалавекам!
Мяне застрэль у першую чаргу!»
А дзетак не чапай! Не вінаваты!..
Яны – анёлкі, чыстыя душой!”
Ад злосці счырванеў фашыст цыбаты
І дзеда таўкануў у роў нагой.
Руку падняў і «фойер» крыкнуў злосна,
І кулі з свістам вырашылі лёс.
А хлопчыка пранзіла болем вострым,
Як быццам сам памёр ён і ўваскрос.
Хацелася крычаць, каб людзі чулі:
– Ад дзетак і матуляў – рукі прэч!
Але ў вушах яшчэ свісталі кулі
І цішыня ўздымала смерці меч.
На ўсё жыццё запомніць гэты хлопча,
Як рагатаў з забітага фашыст,
Як першы раз смерць заглядала ў вочы
І сэрца калаціў тых куляў свіст.
Як страшна дзецям бачыць, не, не звера,
А нелюдзей, што ў вобліку звяроў,
З захворваннем – фашыстская халера,
Што бьюць матуль і кідаюць у роў.
Яшчэ страшней запомніць, як магіла,
Варушыцца, бо сэрцаў б’ецца ад шмат.
Так дай жа, Божа, свету міра крылы,
Каб ваяваці скончыў з братам брат!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию