Як у дрэнным кіно
На канапе сядзелі двое.
Бы ўладар, ён яе абдымаў,
А яна была ледзь жывою:
Гэты момант яе пужаў.
На стале зіхацелі свечы,
Наліваў ён у бакалы віно.
Цалаваў яе вусны і плечы.
Усё было, як у дрэнным кіно.
Ёй хацелася крыкнуць «знята»,
Свечы скінуць рукой са стала,
Рэжысёра аблаяць заўзята,
Ды актрысай яна не была.
На сцяне ядналіся цені.
Ён кахаў. Трывала яна,
І бязважкія плечы нямелі,
І канапа была, бы труна.
У вакно зазірала ранне.
Дагарэлі свечы даўно.
Іх праходзіла развітанне
Без эмоцый, як у дрэнным кіно.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию