Я не хачу вас песняй цешыць…
***
Я не магу вас песняй цешыць…
Максім Танк
Я не хачу вас песняй цешыць,
Якую хочаце пачуць,
На грудзі не жадаю вешаць
Хвалебных слоў пустую муць.
І не патрэбны мне дакоры
Багемы сённяшняй – рвачоў,
І крытыкаў, на славу хворых,
І афіцыйных дзеячоў.
Быць сярод іх, хоць самым першым,
Не трэба мне. Я ў цішыні
Шліфую, адмываю вершы
Ад усялякае хлусні.
І ў барацьбе сваёй завочнай,
Як Бог дае, так і пішу,
А ў гэтай набрыдзі сарочай
Запляміць не хачу душу.
Не чую я, каб праўды слова
Гучала б з сённяшніх эстрад.
О, Беларусі роднай мова,
Адной табе ўсім сэрцам рад!
24. 02. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию