Тытунёвая тэрапія
Закурым пад поўняй адну на дваіх
Цыгарку са смакам суніцы.
Ты жалішся: «Думкі, халера на іх!
Трэцюю ноч не спіцца».
Нялёгка адказы ў цемры шукаць.
Цыгарка ўжо дагарае.
Думкі кудысьці да зорак ляцяць,
Што з панталыку збівае.
Тлее цыгарка, як тое жыццё,
Дым у паветры клубіцца.
Чаму? За што нам гэта ўсё?
Адказаў няма. Таму і не спіцца.
Ад думак благіх – адзін непакой.
Мне гэта добра знаёма.
Закурым па новай цыгарку з табой
Пад поўняй ля дома старога.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Oleg Sovothy
11.11.2025 - 14:17