БУСЛЫ
Каля хаты, на старой бярозе,
Кола, ад тялегi, дзед яшчэ прыбiў,
I аднойчы, раняшняй вясною,
Буслiк, імкліва, гняздо сабе звiў.
З таго часу буслы i iх дзеткi,
Пасялiлiсь назаусёды тут.
Побач з людзмi, па суседскi
I буслова сямейства жывуць.
Ранiцой – яшче сонца на ўсходзе,
Заклякоча буслiк малады,
Побач з вёскай, азярцо за агародам,
Паляцяць усiм скопам туды.
I так хораша гэта ўсё бачыць,
Мiр у хаце, i у сэрцы спакой.
I прырода красой сваёй вабiць,
I вясёлка ўстае над ракой.
Калі хмарная восень нагоне сырасць,
I зiму заклiча на парог,
Адлятаюць буслiкi у вырай.
Абяцаюць вернуцца у срок.
З той пары, як забачу бусла,
То ў сэрцы адбудзецца свята:
Вялiкi дзякуй, табе вясна,
Што птушку звярнула да хаты.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию