ЗІМОВАЯ ЧЫСЦІНЯ
Замарозіла, зачаравала, здзівіла,
Хараством красуня-зіма.
Белай вопраткай з шэраня тканай,
Апранула усё задарма.
І бялюткая коўдра у полі
Зіхаціць ад праменняў святла.
Разгулялася зімняя воля,
А сяброўка завея сумёты змяла.
Прыгажуня зіма – чараўством выяўляе:
Срэбра рэчак, блакіт крышталя на вадзе.
Неба зорнае колькасццю з’яў захапляе,
Нават ззянне паўночнае фарбам вядзе.
Сэрца поўніцца радасцю з зімкай з’яднанне.
Цішыня чысціні – варта толькі дабра.
Мо жыццё дабрынёй сабе шлях падаўжае.
Хутка чысціць сумленне ад брыду і зла.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию