Сталы ўзрост
Сталы ўзрост нам аб многім гаворыць:
Вопыт, надзейнасць, тываласць быцця.
Ён разважанні сур’ёзныя дорыць,
Думаць прымусіць аб сэнсе жыцця.
Спынішся і азірнешся навокал,
Хто з табой побач, а хто ў былым.
Час не спыняецца, йдзе ціхім крокам,
Трэба сысці і даць шлях маладым.
Але, усё, што мы трацілі марна,
Недзе насеннем ў іх прарасло,
І праз гады будуць чэрпаць так прагна,
Усё, што калісьці без сэнсу было.
Знойдуць парады і добрыя словы,
Памяць надоўга захоўвае іх,
І пабудуюць свой лёс на высновах,
Што мы ўкладалі ў гэтых малых.
Сталы ўзрост, як восень з пладамі,
Час бачыць вынік ад працы сваёй.
І з асалодай прымаем мы самі,
Што дорыць лёс нам гэтай парой.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Сталы ўзрост'
Светлана Ковалёва
10.10.2025 - 23:55Сапраўды так…” Сталы ўзрост, як восень з пладамі,” Вельмі прыемны верш. Дзякуй Таццяна. Творчых поспехаў і выдатнага настрою.
Татьяна Богданович
15.10.2025 - 22:57Вялікі дзякуй, Святлана, і Вам таксама поспехаў і натхнення!