Сцяжына да вытокаў…
У Радаўніцы дні ўся вёска ажывае,
Блішчыць святлом у вокнах дапазна.
Па – рознаму жыццё дорогі прасцірае,
Сцяжына ж да вытокаў у кожнага адна.
Нам памяць прынясе ўспамінаў асалоду,
Зашчыміць боль за тых, што адышлі.
Душою прагнем мы вытокаў радаводу,
Укленчыўшы сумленнем да зямлі.
Абдымем сябрукоў дзяцінства і, магчыма,
Паплачам аб усім, што не вярнуць.
Багатыя душой, пакуль жыве Радзіма,
Дзе подых сэрца здольны ўскалыхнуць.
Памолімся ў царкве за душы, што спачылі,
Паклонімся магілам і крыжам.
З падзякай да бацькоў, на свет што нарадзілі,
І шлях жыццёвы пратапталі нам!
Збяромся за сталом бацькоўскай роднай хаты,
Мы дзеці гэтай хаты, мы радня,
Тут памяць існуе і мы бясконца рады
Быць разам і адчуць святло Вялікадня!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию