Знічкаю, знічкаю…

Знічкаю,знічкаю
знічкаю
падаю я ў
водар траў.
І адзінотаю
звыклаю
твой не адшукваю
твар.
Больш не любові,
а попелу.
Болей ня клічу
цябе.
Золкаю раніцай
дотыкам
ты не абудзіш
мяне.
Знічкаю,знічкаю,
знічкаю
падаю я ў
водар траў.
Зноўку нязжытаю
звычкаю
мАнлівы лёс
ашукаў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай