Маці і сынок
Усё на свеце свайму птушаняці
Аддаць хоча жанчына-маці:
Зоры, Неба, росы і сонца,
Што святлом надзяляе бясконца.
Цёплы ветрык, блакітны дожджык
Дакранецца любімых ножак…
Запытае матулька з пяшчотай:
– Не пускаюць вадзіцу боты?
Як прыемна ім разам гуляць,
І ўсмешкі ўсім раздаваць!
Бог з любоўю на іх пазірае,
Кожны ўздых беражэ, бласлаўляе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Маці і сынок'
Ольга Шумилина
17.09.2026 - 21:55Алена, колькі цяпла ў Вашым вершы!
Сапраўды, маці гатова аддаць свайму дзіцяці ўвесь свет, ўсё сваё жыццё і заўсёды клапаціцца аб кожнай дробязі…
Дзякуй, адгукнулася.
Елена Лобкович
17.09.2026 - 22:15Волечка, і Вам вялікі дзякуй!
Напісала гэты верш імгненна,
на пачуцці сардэчнага замілавання,
калі ўбачыла, як моцна любіць адзінага сыночка знаёмая жанчына- цудоўны
чалавек і яшчэ…урач ад Бога. Няхай у Яе
сям’і заўсёды ззяе сонейка!
Вялікага Вам шчасця жаночага і
творчага натхнення!))