Пра расказчыкаў

Гісторый шмат і слухачоў даволі.
А хто расказчыкі гісторый?
Адзін – бубніць, другі – сакоча,
Чамусьці трэці гаварыць не хоча.
Чацвёрты, верце мне ці не,
З ног дагары ўсё перакульне.

Лье ў вушы пяты так салодка,
Што слухачам і слухаць брыдка.
У шостага другі намер:
Зрабіць анонс гісторыі цяпер,
А расказаць яе не сёння, а праз тыдзень
(Як што, ён блогер, а не злыдзень).

Бывае, нехта распачне аповед ладна,
Даволі мерна і дакладна,
А скончыць – быццам за памін душы.
У іншых не злавіць сюжэтнай паласы,
Бо сіляцца казаць гісторыю гуртом
Не менш за дзесяць галасоў.

Няма расказчыкаў – хоць трэсні!
Ёсць спевакі. Спяваюць добра песні.
Багата знойдзецца ў свеце мастакоў,
Ды павялося так спакон вякоў:
Расказчык добры нарасхват,
І так шкада, што іх няшмат.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай