Пра казу
Маладзіцца пачала каза
(“Ты старая,” – ёй казёл сказаў.):
Памяняла ногі, вочы,
Не пазнаць казу ні днём, ні ўночы;
На пілатес ходзіць спраўна,
Пахудзела ў бёдрах слаўна,
Носіць цяжкія гантэлі,
Каб і рукі патанчэлі.
Марыць мець у таліі прагрэс,
А таму каза качае прэсс,
Ды жывот тым зменшыць не змагла
І на ліпасакцыю крэдыт узяла,
А казёл у бар пайшоў,
Кралю там сабе знайшоў,
У момант моцна закахаўся,
Да світанку з краляй цалаваўся…
Той казёл сумленным быў:
Не хаваўся, не хітрыў,
Жонцы ва ўсім прызнаўся
І на гэтым развітаўся.
Ён казе пакінуў дом,
Каб яна была з жытлом,
Грошай у дадатак даў,
А ў адказ займеў скандал:
“Я ж цябе багатварыла!
Усю сябе дзеля цябе перакраіла!
Ты – святло, і без цябе я згасну.
Не губі мяне заўчасна!
Ад усёй душы малю:
Будзь са мной! Я без цябе памру!”
Ды мальбы казла не пранялі:
Не хацеў ужо казёл з казой сям’і.
У вялізным гмаху ён кватэру зняў,
Рэчы перавёз – і на развод падаў.
Як каза па мужу сумавала!
Стрэсс варэннем заядала!
Галасіла, енчыла, віно піла
І аднойчы шмат таблетак прыняла…
На хаўтурах – войкалі, уздыхалі,
Што такога ўчынку не чакалі;
Паміналі добрым словам,
Захапляліся казы прыгожым домам.
А казёл? Прыйшоў ён на хаўтуры
І праблеяў, што ў жыцці не бачыў большай дуры.
***
Не трэба «гаснуть» без святла
Любога (нават і найлепшага) «казла».
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию