Пра Беса і жыццёвы вайб

(твор з цыклу “Сацыяльныя байкі”)

***
Адзічэў Захараў лес.
Занудзіўся ў ім Бес
І рашыўся (мабыць з гора)
На паездку ён да мора.
З роду Бес не пакідаў
Хаты роднай (і дадам:
Быў ён схільны да ляноты
У час вялікае маркоты).
Разумееце чаму
Не хацелася яму
Планаваць свой адпачынак?
Бес звярнуўся да дзяўчынак
Маладых у турбюро
І сказаў: “Мне ўсё адно
Дзе пагрэць на пляжы косць.
Не хапае ўжо злосць
Жыць у лесе, бы бірук.
Быў раней я Бес-пастух
Вурдалакаў ладнай стаі,
Але тыя пазнікалі,
Так што патрабую двіж,
І каб не шумеў камыш!”
Деўкі ўсе зарагаталі,
Як сарокі затрашчалі:
Гаварылі пра Мальдзівы,
Пра Карыбскія залівы,
А яшчэ пра Бора-Бора,
Яхты, што штурмуюць мора.
Бес паслухаў турагентаў
І без лішніх сантыментаў
За наяўную аплату
Тур купіў у Вануату.
Даляцеў Бес без прыгод,
Упадабаў аэрапорт,
Засяліўся ў гатэль,
Выпіў хуценька кактэль,
Ацаніў пясчаны пляж,
Выклікаў ажыятаж
У дзяўчат на лежаках,
Бо яны ў мужыках
Разбіраліся няшыбка:
Позірк, уздых, адна ўхмылка,
І ідзе Бес у пакой
З дамай дужа неблагой.
Там шампанскае, цукеркі,
На балконе пасядзелкі.
Бес размяк і разамлеў,
Азірнуцца не паспеў,
Як зрабіўся стыльным мачо,
Па якім кабеты плачуць.
Стаў ён у бары завісаць,
Дзевак ромам частаваць,
Ліць ім у вушы пра каханне,
Грошы браць на пражыване,
У рытм жыцця такі ўцягнуўся.
У лес Бес болей не вярнуўся.
Жыць застаўся у Вануату
І дае ўсім параду:
“Калі нешта вам не ў кайф,
То жыцця мяняйце вайб!”


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай