Песня ў вырай нібы адляцела…
***
Песня ў вырай нібы адляцела
Ў недасяжна-далёкую сінь,
І душа бы пакінула цела
Ў атачэнні ружовых рабін,
Ў атачэнні гаркоты сумотнай…
Мне здаецца, што даўкае штось
Шчэ трымае сваёй пазалотай,
Але хутка адпусціць, і вось,
Вось тады і надыдзе мой вырай,
У які, можа, й сам адлячу,
А пакуль яшчэ песняй не стылай
Свае раны і болькі лячу…
10. 09. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию