Падарункі вясны
Падарункі вясны адчуваем усюды,
Пах лістоты, травы – гэта нейкае цуда.
Водар бэзу ляціць, зачароўвае нас,
І вясновы матыў зноў закружыць ураз.
Усюды свечкі гараць, то каштаны цвітуць,
Лепшы дзень нагадаць, маладосці ўдыхнуць.
Сад квітнее, як сон, у казцы месяц жывём,
У салодкі палон з асалодай ідзём.
Снег пялёсткаў ляціць, развітанне вясны,
Нам яе не забыць, сонцам поўныя дні.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию