Пачарнелі памідоры, значыць, лета – у разгары…

***
Пачарнелі памідоры, значыць, лета – у разгары,
І наеліся чарэшань я, і сойкі, і шпакі.
А суседка, як заўсёды, дзесь жэле з парэчак варыць,
І туманам пацягнула ўжо ад Вязынкі-ракі.

А жукі аб’елі бульбу, і клубніца ў чорных кропках,
Зараслі амерыканкай кабачкі ды агуркі.
І града, дзе памідоры, зноў чакае перакопкі,
І даўно пайшлі ўжо ў стрэлку і цыбуля, й буракі.

Значыць, лета – у разгары! Хутка зноў заселіць хвойнік
Залаты – на доўгай ножцы – інвазійны баравік.
Генерал літаратурны – Чаргінец – ужо пакойнік,
А алімп да Аляксандра Карлюкевіча прывык.

13. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай