Ці мне здавалася
Ты кахал мяне, ці мне здавалася,
Калі глядзела я ў вочы твае,
І калі сэрца выскачыць старалася
Праз цябе?
Ты кахал мяне, ці мне здавалася?
Калі праз кіламетры пісалі адно аднаму
І пыталіся захаваць тое, што не захавалася?
Мінулае шчасце было цаною таму.
Ты кахал мяне, ці мне здавалася?
Мабыць не. Я проста захацела паверыць,
Што магу камусьці падабацца.
Здалося так, што табе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию