Надзейны шлях…
Няма ад смерці і ад ганьбы лекаў,
Не зберагчы нічым ад часу плоць.
Жыццё – іспыт асобе чалавека,
Як не заб’е, то павялічыць моц.
Няма рэцэпту шчасця ад багацця,
Бо асаблівасць мае кожны лёс.
І разбураюць грошы наша шчасце,
Калі не чуем голасу з нябёс.
Няма гарантаў ад хвароб і болю,
Па справах нашых падае нам Бог.
Ды не заўжды Яго прымаем волю,
Шукаем лёгкіх у жыцці дарог.
Надзейны шлях духоўнасці і веры –
Закон жыцця праз Божы запавет.
Любоў з надзеяй нам адкрыюць дзверы,
Дзе нас чакае вечнасці Сусвет…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию