На арэлях
Мы ляцім на арэлях у далёкую далеч,
Быццам крылы нясуць разам з ветрам мяне.
Я магу свой палёт куды хочаш направіць,
Хоць да зор далячу, клічуць зноў да сябе.
Я сустрэну дзівосы шырокіх прастораў,
Заспяваю так звонка, як толькі магу.
Толькі мама на вуха мне ціха прамовіць:
« Прачынайся, мой дружа», – і снедаць бягу.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию