Мы Зямляне…
На Зямлі, на зялёнай планеце,
Бог жыццё нам даруе пад час,
І падобнай няма ў Сусвеце,
Як няма і падобных да нас.
Мы Зямляне, ад Бога тварэнне,
Нам зямны наканованы лёс.
Да нябёсаў узносім маленне
І жадаем знаменне з нябёс.
Часам поўніцца лёсу скарбонка,
Дагараючай свечкай жыцця,
Адкрываючы ў вечнасць старонку,
У Сусвет незямнога быцця.
Узляцім да Святла праз тунэлі
І адкрыецца радасці шлях.
І закружаць нябёсаў арэлі,
У дзівосных Эдэмскіх садах
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию