Маем жыць…
Мараль і мудрасць – скарб жыццёвы,
Ён Божы дар ад веку ў век.
Душой народ тады здаровы,
Як годнасць мае чалавек.
Надзея з верай – два зачаткі,
Любоў вянчае ойчы дом.
Ды ў жыцця свае парадкі,
Бяда заўжды як з неба гром.
Свядома дыхае сумленне,
Дзе годнасць зоркай паўстае.
За бліжніх шчырае маленне
Душы збаўленне надае.
За воляй праўда следам крочыць,
І дабрыня святлом гарыць.
А час заўжды жыццю сурочыць:
Па волі Божай маем жыць!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию